Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

выхваля́нне, -я, н.

1. гл. выхваляцца.

2. Саманадзейная хвальба, самахвальства.

выхваля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак. (разм.).

Расхвальваць самога сябе; хваліцца.

вы́хвастаць гл. хвастаць.

вы́хлап, -у, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Выхад адпрацаваных газаў з цыліндра рухавіка ўнутранага згарання праз выхлапную трубу.

|| прым. выхлапны́, -а́я, -о́е.

В. газ.

В. клапан.

вы́хлебтаць гл. хлябтаць.

выхо́джваць гл. выхадзіць¹-2.

выхо́дзіць гл. выйсці.

выхо́дны, -ая, -ае (афіц.).

Пра карэспандэнцыю: адпраўлены з установы; проціл. уваходны.

Выходная пошта.

вы́цадзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

Цэдзячы, выліць.

В. піва з бочкі.

|| незак. выцэ́джваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́цверазіць, -ражу, -разіш, -разіць; -ражаны; зак., каго (што).

Зрабіць цвярозым.

|| незак. выцвеража́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і выцвярэ́жваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. вы́цверазіцца, -ражуся, -разішся, -разіцца; незак. выцвеража́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і выцвярэ́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. выцверажэ́нне, -я, н.