Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́таргаваць, -гую, -гуеш, -гуе; -гуй; -гаваны; зак., што.

1. Атрымаць у выніку продажу.

В. за яблыкі добрыя грошы.

2. Таргуючыся, выгадаць, заплаціць менш на колькі-н.

В. восемсот тысяч рублёў.

|| незак. вытарго́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́татуіраваць гл. татуіраваць.

вы́тачыць гл. тачыць¹.

вытвара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што (разм.).

Вырабляць, тварыць, вычвараць.

В. розныя штукі.

|| зак. вы́тварыць, -ру, -рыш, -рыць.

вытво́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Самец, пакінуты для разводу патомства.

Жарабец-в.

вытво́рны, -ая, -ае.

Утвораны ад іншага.

Вытворная велічыня.

Вытворнае слова.

В. тэрмін.

вытво́рца, -ы, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто вырабляе, стварае матэрыяльныя каштоўнасці.

Вытворцы прамысловых тавараў.

Завод-в.

вытво́рчасць, -і, ж.

1. Грамадскі працэс стварэння матэрыяльных даброт, які ахоплівае як прадукцыйныя сілы грамадства, так і вытворчыя адносіны людзей.

Таварная в.

2. Выраб, выпрацоўка, стварэнне якой-н. прадукцыі.

В. сталі.

Фабрычная в.

3. Галіна, від народнай гаспадаркі.

Прамысловая, сельскагаспадарчая в.

4. Праца па непасрэдным вырабе прадукцыі.

Працаваць на вытворчасці.

Вучыцца без адрыву ад вытворчасці.

Сродкі вытворчасці — сукупнасць прадметаў і сродкаў працы: зямля, лясы, вада, нетры, сыравіна, прылады вытворчасці, вытворчыя будынкі, сродкі зносін і сувязі і пад.

|| прым. вытво́рчы, -ая, -ае.

В. план.

В. працэс.

Вытворчая брыгада.

вы́ткаць, -тку, -тчаш, -тча; -тчам, -тчаце, -ткуць; вы́тчы; -тканы; зак., што.

Саткаць што-н., зрабіць тканнем.

В. палатно, узор.

|| незак. вытыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

вытлумача́льны, -ая, -ае.

Даступны для разумення.