Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

высяля́цца гл. выселіцца.

высяля́ць гл. выселіць.

высяўны́ гл. высеяць.

вы́танцавацца, -цуюся, -цуешся, -цуецца; -цуйся; зак.

1. Натанцавацца ўдосталь.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Удацца, атрымацца (разм.).

Справа не вытанцавалася.

|| незак. вытанцо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

вы́танчаны, -ая, -ае.

Тонкі, надзвычай далікатны.

В. густ.

Вытанчаная ветлівасць.

|| наз. вы́танчанасць, -і, ж.

вы́танчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.

Зрабіць тонкім; станчыць.

|| незак. вытанча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

вы́тапіць, -плю, -піш, -піць; -плены; зак., што.

Тапленнем здабыць, вырабіць.

В. сала.

|| незак. выто́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выто́пліванне, -я, н. і вы́тапка, -і, ДМ -пцы, ж.

|| прым. вытапны́, -а́я, -о́е.

вы́таптаць, -пчу, -пчаш, -пча; -пчы; -птаны; зак., што.

Топчучы, сапсаваць, знішчыць.

В. пасевы.

|| незак. выто́птваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́тарашчыцца, -шчуся, -шчышся, -шчыцца; зак. (разм.).

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра вочы: шырока раскрыцца ад здзіўлення.

2. на каго-што. Уставіцца, шырока раскрыўшы вочы.

Чаго ты вытарашчыўся?

|| незак. вытарэ́шчвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

вы́тарашчыць гл. тарашчыць.