наперабо́й, прысл.
Перабіваючы, перапыняючы адзін аднаго.
Загаманілі н.
напераве́с, прысл.
Трымаючы перад сабой, з нахілам уперад (пра стрэльбу, вінтоўку, піку і пад.).
З пікай н.
напераго́нкі, прысл.
Стараючыся апярэдзіць адзін аднаго, навыперадкі.
Кінуцца н.
напе́рад, прысл. і прыназ. з Д.
1. прысл. У напрамку перад сабой; у напрамку руху.
Зрабіць крок н.
Глядзець н.
2. перан. У будучыню.
Жыццё кліча нас н.
3. прысл. Раней часу, раней за што-н. іншае (разм.).
Пахваліцца н.
4. прысл. Раней вызначанага тэрміну, авансам.
Узяць плату н.
5. у знач. выкл. Ужыв. як каманда рухацца ў напрамку перад сабой. «Н.!» — скамандаваў камбат.
6. прыназ. з Д. Выражае прасторавыя адносіны: ужыв. пры назве асобы ці прадмета, на лінію руху якіх ці ў напрамку перад якімі хто-, што-н. выходзіць, выбягае і пад.
Забегчы н. каму-небудзь.
напе́радзе, прысл. і прыназ.
1. прысл. На нейкай адлегласці перад кім-, чым-н.
Ісці н.
Н. быў лес.
2. прысл. У будучым.
У цябе яшчэ ўсё н.
Н. была цікавая работа.
3. прыназ. з Р. Выражае прасторавыя адносіны: ужыв. пры назве асобы ці прадмета, на некаторай адлегласці перад якімі хто-, што-н. знаходзіцца.
Ісці н. ўсіх.
Сесці н. каго-н.
наперако́р.
1. прысл. Насуперак чаканням, не так, як хто-н. хацеў.
Гаварыць н.
2. прыназ. з Д. Не зважаючы на што-н.
Н. стыхіі.
наперако́с, прысл.
1. Коса, не прама ў адносінах да чаго-н.
Дзверы павяло н.
2. перан. Не так, як трэба, як жадалася.
Жыццё пайшло н.
наперарэ́з.
1. прысл. Перасякаючы чый-н. шлях.
Кінуцца н.
2. прыназ. з Д. Выражае прасторавыя адносіны: ужыв. пры назве асобы ці прадмета, шлях якіх хто-, што-н. перасякае.
Бегчы н. машыне.
напе́рснік¹, -а, мн. -і, -аў, м.
Частка верхавой конскай збруі з трох рамянёў, з якіх адзін ідзе ад персяў да папругі, а два — па баках.
напе́рснік², -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).
Блізкая асоба, якой давяраюць свае тайны.
|| ж. напе́рсніца, -ы, мн. -ы, -ніц.