Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кавы́ль, -ю́, мн. -і́, -ёў, м.

Травяністая стэпавая расліна сямейства злакавых з вузкімі лістамі і кветкамі, сабранымі ў пушыстыя мяцёлачкі.

|| прым. кавы́льны, -ая, -ае.

К. стэп.

кавяла́, -ы́, мн. кавёлы іліч. 2, 3, 4) кавялы́, кавёл, ж. (разм.).

Самаробны драўляны пратэз для нагі.

кага́л, -у, м.

1. Яўрэйскае абшчыннае самакіраванне і сама абшчына ў Польшчы ў 16—19 стст. (гіст.).

2. перан. Шумны натоўп, зборышча (разм.).

Сход нагадваў бязладны к.

3. у знач. прысл. кага́лам. Сумесна, гуртам, усе разам (разм).

Усе к. патрабуюць чагосьці.

|| прым. кага́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

каго́р, -у, м.

Гатунак чырвонага дэсертнага віна.

каго́рта, -ы, ДМ -рце, мн. -ы, -го́рт і -аў, ж.

1. Атрад войска ў Старажытным Рыме, дзясятая частка легіёна.

2. перан. Група людзей, згуртаваная агульнымі мэтамі, ідэямі.

Непераможная к. аднадумцаў.

када́стр, -а, м. (спец.).

Вопіс чаго-н., сістэматызаваны збор звестак аб чым-н.

К. карысных выкапняў.

|| прым. када́стравы, -ая, -ае.

ка́даўб, -а, мн. -ы, -аў, м.

Драўляная пасудзіна, выдзеўбаная з тоўстай калоды.

Зрабіць к. не так проста.

|| памянш. кадаўбе́ц, -бца́, мн. -бцы́, -бцо́ў, м.

кадзі́ла, -а, мн. -ы, -дзіл, н.

Металічная пасудзіна на ланцужках, у якой у час набажэнства курыцца ладан або іншыя пахучыя рэчывы.

Раздзьмуць кадзіла — падняць шум вакол якой-н. справы, учынку і пад.

|| прым. кадзі́льны, -ая, -ае.

К. дым.

кадзі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

Зашыфраваць (зашыфроўваць) пры дапамозе кода.

К. сакрэтнае паведамленне.

|| зак. закадзі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

|| наз. кадзі́раванне, -я, н.

кадзі́ць, каджу́, кадзі́ш, кадзі́ць; кадзі́м, кадзіце́, кадзя́ць; незак.

1. Размахваючы кадзілам, абкурваць ладанам у час набажэнства.

2. перан., каму. Без асаблівых падстаў, празмерна хваліць каго-н.