каго́рта, -ы, ДМ -рце, мн. -ы, -го́рт і -аў, ж.

1. Атрад войска ў Старажытным Рыме, дзясятая частка легіёна.

2. перан. Група людзей, згуртаваная агульнымі мэтамі, ідэямі.

Непераможная к. аднадумцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)