Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

высокапрадукцы́йны, -ая, -ае.

Які вызначаецца вялікай, высокай прадукцыйнасцю.

Высокапрадукцыйная праца.

высо́касць, -і, ж.

У дарэвалюцыйнай Расіі: тытулаванне членаў царскага дому (у спалучэнні з займеннікамі «ваша», «іх», «яго», «яе»).

Яго в.

высокатава́рны, -ая, -ае.

Які выпускае, дае вялікую колькасць таварнай прадукцыі.

Высокатаварная гаспадарка.

высо́кі, -ая, -ае; вышэ́йшы; найвышэ́йшы.

1. Вялікі па працягласці знізу ўверх або далёка размешчаны ў напрамку знізу ўверх; проціл. нізкі.

В. рост.

В. дом.

Высокія горы.

Жыць высока (прысл.). В. лоб (вялікі).

2. Значна большы за сярэднюю норму, за сярэдні ўзровень.

В. ціск крыві.

В. ўраджай.

Высокія тэмпы развіцця.

В. працэнт.

Высокая вада (на высокім узроўні).

3. Выдатны па сваім значэнні, вельмі важны, пачэсны (кніжн.).

Высокая адказнасць.

В. гонар.

Высокая ўзнагарода.

В. госць.

4. Поўны глыбокага значэння, незвычайны па сваім змесце (кніжн.).

Высокая ідэйнасць.

В. стыль.

5. Вельмі добры.

Высокае майстэрства.

Кніга высокай вартасці.

Быць высокай думкі пра каго-н.

6. Тонкі, гучны, які ўтвараецца ваганнямі вялікай частаты (пра гукі).

В. голас.

Высокая нота.

|| наз. вышыня́, -і, мн. вышы́ні, вышы́нь, ж. (да 1, 2 і 6 знач.).

высо́ўвацца гл. высунуцца.

высо́ўваць гл. высунуць.

высо́ўны, -ая, -ае.

Прыстасаваны для высоўвання.

Высоўная скрынка.

высо́чваць гл. высачыць.

вы́спа, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Невялікі востраў, часцей пясчаны.

|| прым. вы́спенны, -ая, -ае.

вы́спаведацца гл. спавядацца.