Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

акла́д¹, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Размер заработнай платы, устаноўлены ў адпаведнасці з пасадай работніка.

Павысіць а.

акла́д², -у, М -дзе, м.

Металічнае пакрыццё паверхні абразоў.

Залаты а.

|| прым. акла́дны, -ая, -ае.

акла́дзісты, -ая, -ае.

Акладзістая барада (шырокая і густая барада).

акладны́, -а́я, -о́е.

У выразе: акладны ліст — афіцыйнае паведамленне аб аблажэнні падаткам, страхоўкай.

акладня́, -і́; мн. -і́, -е́й, ж.

Прыстасаванне ў плузе для пераварочвання пласта зямлі, адвал.

акле́іць, -е́ю, -е́іш, -е́іць; -е́ены; зак., што.

Тое, што і абклеіць.

А. сцены новымі шпалерамі.

|| незак. акле́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. акле́йванне, -я, н. і акле́йка, -і, ДМ -йцы, ж.

аклі́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак., каго-што.

Крыкнуўшы, спыніць, падазваць.

А. на вуліцы знаёмага.

|| незак. акліка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

акліматызава́цца, -зу́юся, -зу́ешся, -зу́ецца; -зу́йся; зак. і незак.

Прыстасавацца (прыстасоўвацца) да новага асяроддзя, новага клімату.

|| наз. акліматыза́цыя, -і, ж.

|| прым. акліматызацы́йны, -ая, -ае.

акліматызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што.

Прыстасаваць (прыстасоўваць) да новага асяроддзя, новага клімату.

|| наз. акліматыза́цыя, -і, ж.

|| прым. акліматызацы́йны, -ая, -ае.

акно́, -а́, мн. во́кны і (з ліч. 2, 3, 4) акны́, ако́н і во́кнаў, н.

1. Праём у сцяне будынка для святла і паветра, а таксама рама са шклом, якая закрывае гэты праём.

Дом на шэсць акон.

2. перан. Адтуліна, прасвет у чым-н., выхад, доступ да чаго-н.

А. паміж дамамі.

3. Астатак вадаёма ў выглядзе адкрытага паглыблення.

А. ў балоце.

4. перан. Доступ да чаго-н.

А. ў шырокі свет.

5. разм. Вольны прамежак часу ў раскладзе заняткаў.

А. паміж парамі.

|| памянш. аке́нца і ако́нца, мн. -ы, -аў, н. (да 1 знач., разм.).

|| прым. ако́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).