Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

высо́ўвацца гл. высунуцца.

высо́ўваць гл. высунуць.

высо́ўны, -ая, -ае.

Прыстасаваны для высоўвання.

Высоўная скрынка.

высо́чваць гл. высачыць.

вы́спа, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Невялікі востраў, часцей пясчаны.

|| прым. вы́спенны, -ая, -ае.

вы́спаведацца гл. спавядацца.

вы́спаведаць гл. спавядаць.

вы́спацца, -плюся, -пішся, -піцца; зак.

Праспаўшы доўга, добра адпачыць.

|| незак. высыпа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

вы́спеліць гл. спяліць.

вы́спелы, -ая, -ае.

Які добра выспеў.

В. гарбуз.

|| наз. вы́спеласць, -і, ж.