Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

выслу́хваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. выслухаць.

2. што. Збіраць чуткі, падслухваць.

Ходзіць і выслухвае, што гавораць.

выслухо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Тое, што і выслухваць.

вы́смаглы, -ая, -ае.

Які страціў вільгаць, высах ад гарачыні.

Высмаглыя губы.

вы́смагнуць гл. смагнуць.

вы́смажыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -жыцца; зак.

Добра ўсмажыцца.

Мяса высмажылася.

|| незак. высма́жвацца, -аецца.

вы́смажыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.

Добра ўсмажыць.

В. сала.

|| незак. высма́жваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́смактаць, -кчу, -кчаш, -кча; -кчы; -ктаны; зак., што з каго-чаго.

Смокчучы, выцягнуць.

В. кроў з ранкі.

В. усе сокі з каго-н. (перан.).

|| незак. высмо́ктваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́смаліць¹ гл. смаліць¹.

вы́смаліць², -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што (разм.).

Знішчыць агнём, сонцам і пад.; выпаліць.

Пажар высмаліў лес.

Спёка высмаліла траву на паплавах.

|| незак. высма́льваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́смаркацца гл. смаркацца.