Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́скаліць гл. скаліць.

выскаля́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМя́цы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ля́к (разм.).

Той, хто любіць пасмяяцца, пажартаваць.

Выскалякі не давалі праходу.

вы́скачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, м. і ж. (разм.).

Чалавек, які, жадаючы выслужыцца, паказаць сябе, ва ўсё ўмешваецца, які заняў прыметнае грамадскае становішча не па заслугах.

вы́скачыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.

1. Скочыўшы, пакінуць якое-н. месца.

В. з лодкі.

Выскачыла з галавы (перан.: забылася; разм.). В. замуж (перан.: паспешна або нечакана выйсці замуж; разм.).

2. Скачучы або таропка выбегшы, выехаўшы, з’явіцца адкуль-н.

Заяц выскачыў з кустоў.

В. насустрач.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нечакана выпасці, выскачыць.

Нітка выскачыла з іголкі.

4. Недарэчна, не да месца сказаць, зрабіць што-н. (разм.).

В. са сваёй прапановай.

Выскачыў як Піліп з канапель (прымаўка).

|| незак. выска́кваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́скварыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

Сквараннем вылучыць, здабыць.

В. тлушч з сала.

|| незак. высква́рваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́скрабці, -бу, -беш, -бе; -бі; -бены; зак., што.

Скрабучы, ачысціць або выдаліць.

В. патэльню.

В. рэшткі кашы з каструлі.

|| незак. выскраба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і выскрэ́бваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́скубці, -бу, -беш, -бе; вы́скуб, -бла; -бі; -бены; зак., што.

Скубучы, выцягнуць адкуль-н. або зрабіць паглыбленне, выемку ў чым-н.

В. жменю воўны.

В. ў стозе нару.

|| незак. выскуба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і выску́бваць, -аю, -аеш, -ае.

|| аднакр. вы́скубнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

вы́слабаніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго-што (разм.).

Выняць, вызваліць з чаго-н. цеснага.

В. нагу са стрэмені.

|| незак. выслабаня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

вы́слаць¹, вы́шлю, вы́шлеш, вы́шле; вы́шлі; вы́сланы; зак., каго-што.

1. Паслаць адкуль-н.

В. ліст.

В. каго-н. насустрач госцю.

2. У пакаранне выдаліць за межы чаго-н.

В. са сталіцы.

|| незак. высыла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. высыла́нне, -я, н. і вы́сылка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 2 знач.).

|| прым. вы́сылачны, -ая, -ае і высыльны́, -а́я, -о́е (да 2 знач.; разм.).

вы́слаць², -сцелю, -сцелеш, -сцеле; вы́сцелі; -сланы; зак., што.

Пакрыць усюды, услаць.

В. скрынку паперай.

|| незак. высціла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.