Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

уключа́ючы, прыназ. з Р.

У тым ліку і..., разам з кім-, чым-н.

Сабраліся ўсе, у. малых.

уклю́чна, прысл.

Разам з апошнім названым прадметам.

Па 15-е ліпеня ў.

уклю́чына, -ы, мн. -ы, -чын, ж.

Прыстасаванне для замацавання вясла на борце лодкі.

Жалезная ў.

уключы́цца, -ючу́ся, -ю́чышся, -ю́чыцца; зак., у што.

Далучыцца да чаго-н.; стаць удзельнікам чаго-н.

Станок уключаўся аўтаматычна.

У. ў размову.

|| незак. уключа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. уключэ́нне, -я, н.

уключы́ць, -ючу́, -ю́чыш, -ю́чыць; -ю́чаны; зак.

1. каго-што ў што. Увесці, унесці ў склад, лік каго-, чаго-н.

У. у спіс навучэнцаў.

У. соль у рацыён жывёлы.

2. што ў што. Далучыць да сістэмы чаго-н.

У. апарат у сетку.

3. што. Прывесці ў дзеянне.

У. станок.

Уключы святло!

|| незак. уключа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. уключэ́нне, -я, н.

уко́л, -у, м.

1. гл. укалоць.

2. мн. -ы, -аў. Тое, што і ін’екцыя.

Зрабіць у. хвораму.

уко́лвацца гл. укалоць.

уко́лваць гл. укалоць.

уко́пвацца гл. укапацца.

уко́пваць гл. укапаць.