Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пінжа́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Частка мужчынскага касцюма ў выглядзе курткі з адкладным каўняром, якая спераду зашпільваецца на гузікі.

Аднабортны п.

|| памянш. пінжачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| прым. пінжа́чны, -ая, -ае.

пі́нта, -ы, ДМ -нце, мн. -ы, -аў, ж.

Адзінка вымярэння вадкасцей і сыпкіх рэчываў у Англіі, ЗША і некаторых іншых краінах, роўная 0,56 л.

пінцэ́т, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

Медыцынскі або тэхнічны інструмент у выглядзе спружынных шчыпчыкаў.

|| прым. пінцэ́тны, -ая, -ае.

пі́нчар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Парода службовых і паляўнічых сабак, якіх выкарыстоўваюць для лоўлі ласак, шашкоў, пацукоў і мышэй.

піпе́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Шкляная трубачка з гумавым каўпачком, пры дапамозе якой набіраюць вадкасць і выпускаюць па каплях.

П. для закапвання вачэй.

|| прым. піпе́тачны, -ая, -ае.

пі́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж. (разм.).

Люлька для курэння.

Дзед не выпускаў з зубоў сваю піпку.

піра...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да высокіх тэмператур, да дзеяння высокіх тэмператур, напр.: пірадынаміка, піразапальнік, піраметалургія, пірапісталет, піратэрапія, піраэлектрычнасць.

піражко́вая, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

Закусачная, у якой гандлююць піражкамі.

піражко́вы гл. пірог.

піражо́к гл. пірог.