Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

піса́га, -і, ДМа́зе, мн. -і, -са́г, ж. і піса́г, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Рубец, шрам на целе.

Пісагі ад бізуноў і шампалоў.

піса́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМа́цы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -са́к.

1. Пра пісьменніка, які піша многа, але дрэнна (разм., пагард.).

Пасрэдны п.

2. Пра таго, хто дрэнна, няўмела піша (у 1 знач.; разм., жарт.).

Во п. — адны кляксы ў сшытках.

пісані́на, -ы, ж. (разм., пагард.).

Мнагаслоўнае пісанне розных папер куды-н., а таксама самі такія паперы.

Развесці пісаніну.

піса́нне, -я, н.

1. гл. пісаць.

2. Тое, што напісана, пісьмо, твор (іран.).

Расцягнутае п.

пі́саны, -ая, -ае.

Напісаны ад рукі.

Пісаныя кнігі.

Гаварыць як па пісаным (бойка, гладка).

Пісаны прыгажун або пісаная прыгажуня — пра вельмі прыгожага чалавека.

пі́сар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Канцылярскі служачы, які займаецца перапіскай, складаннем і рэгістрацыяй канцылярскіх папер.

Вопытны п.

Ротны п.

|| прым. пі́сарскі, -ая, -ае.

П. почырк.

піса́цца, пішу́ся, пі́шашся, пі́шацца; пішы́ся; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перадавацца на пісьме пэўным чынам.

Імёны і прозвішчы пішуцца з вялікай літары.

2.(1 і 2 ас. не ўжыв.), безас. Аб магчымасці або жаданні пісаць (разм.).

Сёння штосьці не пішацца.

3. кім. Лічыцца ў якім-н. званні, саслоўі, называць сябе як-н., падпісваючыся (уст.).

П. дваранінам.

піса́ць, пішу́, пі́шаш, пі́ша; пішы́; пі́саны; незак.

1. што і без дап. Перадаваць на чым-н. якія-н. графічныя знакі.

П. літары. П. разборліва.

2. што. Складаць які-н. тэкст, ствараць літаратурны твор.

П. заяву.

П. вершы.

3. што аб кім-чым, пра каго-што і з дадан. сказам. Паведамляць ці выказваць што-н. пісьмова.

Газеты пішуць пра падзеі ў горадзе. П. пра дасягненні нацыянальнага мастацтва.

4. каму. Звяртацца да каго-н. пісьмова.

П. у вышэйшыя інстанцыі.

5. што. Ствараць творы жывапісу.

П. пейзаж.

Закон не пісаны для каго або каму (разм.) — пра таго, хто дзейнічае, як яму захочацца.

Дурням закон не пісаны.

Пішы прапала (разм.) — аб непазбежнасці якой-н. страты, няўдачы і пад.

|| зак. напіса́ць, -пішу́, -пі́шаш, -пі́ша; -пішы́; -пі́саны.

|| наз. піса́нне, -я, н. (да 1, 2,4 і 5 знач.).

піск, -у, м.

Вельмі тонкі крык, высокі гук, які ўтвараецца кім-н.

Мышыны п.

піскатня́, -і́, ж. (разм.).

Працяглы многагалосы піск.

П. пацукоў.