Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пінгві́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Антарктычная птушка з кароткімі, падобнымі да крылаў ластамі, якая плавае, але не лятае.

|| прым. пінгві́навы, -ая, -ае.

пінг-по́нг, -а, м.

Настольны тэніс.

|| прым. пінг-по́нгавы, -ая, -ае.

піне́ткі, -так, адз. -тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Чаравічкі на мяккай падэшве для самых маленькіх дзяцей.

|| прым. піне́тачны, -ая, -ае.

пінжа́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Частка мужчынскага касцюма ў выглядзе курткі з адкладным каўняром, якая спераду зашпільваецца на гузікі.

Аднабортны п.

|| памянш. пінжачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| прым. пінжа́чны, -ая, -ае.

пі́нта, -ы, ДМ -нце, мн. -ы, -аў, ж.

Адзінка вымярэння вадкасцей і сыпкіх рэчываў у Англіі, ЗША і некаторых іншых краінах, роўная 0,56 л.

пінцэ́т, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

Медыцынскі або тэхнічны інструмент у выглядзе спружынных шчыпчыкаў.

|| прым. пінцэ́тны, -ая, -ае.

пі́нчар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Парода службовых і паляўнічых сабак, якіх выкарыстоўваюць для лоўлі ласак, шашкоў, пацукоў і мышэй.