Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пік, -а і -у, мн. -і, -аў м.

1. -а. Спічастая вяршыня гары.

2. -у, перан. Найвышэйшы ўздым у развіцці чаго-н., у якой-н. дзейнасці.

П. у рабоце.

3. нязм. Які адносіцца да кароткачасовага рэзкага ўздыму.

Гадзіны п. у рабоце транспарту.

пі́ка¹, -і, ДМ пі́цы, мн. -і, пік, ж.

Колючая зброя, від кап’я.

Пранізаць пікай.

пі́ка² гл. пікі.

пі́кавы, -ая, -ае (разм.).

Непрыемны, складаны.

Пікавае становішча.

пікадо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Коннік з пікай, які ўдзельнічае ў баі быкоў.

піка́нтны, -ая, -ае (разм.).

1. Цікавы сваёй сенсацыйнасцю, які выклікае цікаўнасць.

Пікантнае здарэнне.

Пікантная навіна.

2. Вельмі прывабны, спакуслівы.

П. выгляд.

|| наз. піка́нтнасць, -і, ж.

піка́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Невялікі аўтамабіль для перавозкі грузаў і пасажыраў, з адкіднымі сядзеннямі каля бартоў.

піке́¹, нескл., н.

Тканіна палатнянага перапляцення з рубчыкам уздоўж асновы.

Блузка з п.

|| прым. піке́йны, -ая, -ае.

піке́², нескл., н. (спец.).

Тое, што і пікіраванне.

Самалёт выйшаў з п.

піке́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Невялікі вартаўнічы атрад, пост.

Пост-п.

ДАІ.

2. Група асоб, якая стаіць дзе-н. з мэтай дэманстрацыі грамадскага пратэсту, выражэння якіх-н. патрабаванняў.

П. забастоўшчыкаў.

Пікеты каля будынка парламента.

|| прым. піке́тны, -ая, -ае.