Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

піжа́ма, -ы, мн. -ы, -жа́м, ж.

Хатні або спальны касцюм, які складаецца з курткі і штаноў вольнага крою.

Лёгкая п.

|| прым. піжа́мны, -ая, -ае.

піжо́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Фарсісты малады чалавек, заняты сваёй знешнасцю; франт.

|| ж. піжо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. піжо́нскі, -ая, -ае.

піжо́ністы, -ая, -ае (разм., неадабр.).

Падобны да піжона, які паводзіць сябе, як піжон

П. малады чалавек.

піжо́нства, -а, н. (разм., пагард.).

Паводзіны піжона.