Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пі́ва, -а, н.

Слабаалкагольны пеністы напітак з ячменнага соладу і хмелю.

Піва не зварыш з кім-н. (перан.: цяжка дагаварыцца; разм.).

|| памянш. піўцо́, -а́, н. (разм.).

|| прым. піўны́, -а́я, -о́е.

Піўная бочка.

півава́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па піваварэнні.

півава́рня, -і, мн. -і, -яў, ж. (уст.).

Тое, што і бровар.

піваварэ́нне, я, н.

Прамысловы выраб піва.

|| прым. півава́рны, -ая, -ае.

П. завод.

піво́ня, -і, мн. -і, -во́нь, ж.

Дэкаратыўная травяністая расліна сямейства люцікавых з вялікімі чырвонымі, ружовымі ці белымі кветкамі.

|| прым. піво́невы, -ая, -ае.