Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́ключыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак.

1. Перастаць удзельнічаць у чым-н.

В. з гульні.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перастаць дзейнічаць, адключыўшыся.

Матор выключыўся.

|| незак. выключа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

вы́ключыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. каго (што). Вывесці са складу чаго-н.

В. з брыгады.

В. са спісаў.

2. што. Спыніць дзеянне чаго-н. шляхам адключэння ці выключэння.

В. радыёпрыёмнік.

В. ток.

|| незак. выключа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. выключэ́нне, -я, н.

выключэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. выключыць.

2. Адступленне ад агульнага правіла, рэдкі выпадак.

Няма правіла без выключэння.

За выключэннем, прыназ. з Р — акрамя, апрача каго-, чаго-н.

Сабраліся ўсе, за выключэннем хворых.

выко́лваць гл. выкалаць.

выко́нваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

1. гл. выканаць.

2. Строга прытрымлівацца чаго-н.

В. санаторны рэжым.

3. Здзяйсняць, несці грамадзянскія абавязкі.

В. службу.

выко́пваць гл. выкапаць.

выко́рмліванне гл. выкарміць.

выко́рмліваць гл. выкарміць.

выко́ўванне гл. выкаваць.

выко́ўваць гл. выкаваць.