Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

азя́блы, -ая, -ае.

Які настыў, змёрз на холадзе.

Азяблыя рукі.

азя́бнуць гл. зябнуць.

азярко́ і азярцо́ гл. возера.

азяро́д, -а, М -дзе, м.

Прыстасаванне з падоўжаных жэрдак на слупах для дасушвання снапоў, травы і пад.

|| прым. азяро́дны, -ая, -ае.

азяры́на, -ы, мн. -ы, -ры́н, ж. (разм.).

Невялікае возера.

Пайсці ў луг на азярыны.

азяры́шча, -а, мн. -ы, -аў, н.

Месца, дзе некалі было возера.