накры́ць, -ры́ю, -ры́еш, -ры́е; -ры́ты; зак.
1. гл. крыць.
2. каго-што. Пакрыць, закрыць каго-, што-н. зверху.
Н. машыну брызентам.
3. Папасці ў цэль (пры абстрэле, бамбардзіроўцы); знішчыць.
Н. праціўніка артылерыйскім агнём.
4. перан. Ахінуць; ахутаць (пра цемру, туман і пад.).
Ноч накрыла ўсё навокал.
5. Зрабіць дах, страху.
Н. хату шыферам.
6. каго (што). Злавіць, захапіць знянацку на месцы злачынства (разм.).
Н. бандытаў.
◊
Накрыць (на) стол — падрыхтаваць стол для яды, паставіўшы ўсё неабходнае.
|| незак. накрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. накрыва́нне, -я, н. (да 2 і 4 знач.).
накрыча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́ зак., на каго і без дап.
Насварыцца на каго-н.
Н. на свавольніка.
накрэ́мзаць гл. крэмзаць.
накрэ́сліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.
1. чаго. Крэслячы, правесці шмат ліній; закрэсліць у многіх месцах.
2. што. Зрабіць накід (плана, схемы і пад.).
Н. чарцёж.
3. што і чаго. Напісаць (разм.).
Н. сказ у сшытку.
4. перан., што. Намеціць, вызначыць на будучае; прадказаць.
Н. шлях развіцця будучага прадпрыемства.
накукава́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -куку́е; зак., што і чаго (разм.).
У народных павер’ях: прадказаць колькасць гадоў жыцця (пра кукаванне зязюлі).
наку́льгваць, -аю, -аеш, -ае; незак.
Крыху кульгаць.
Н. на адну нагу.
|| наз. наку́льгванне, -я, н.
накупі́ць, -куплю́, -ку́піш, -ку́піць; -ку́плены і накупля́ць, -пля́ю, -пля́еш, -пля́е; -купля́ны; зак., чаго.
Купіць вялікую колькасць чаго-н.
Накупіла рознай драбязы.
Накупляў цацак дзецям.
накуро́дымець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -міць; зак.
Вылучыць з сябе шмат куродыму, сажы; накурэць.
Лямпа накуродымела.
накуро́дыміць, -млю, -міш, -міць; зак.
Нарабіць, напусціць куродыму.
Галавешка накуродыміла.