вы́ратавацца, -туюся, -туешся, -туецца; -туйся; зак.
Уберагчыся, збавіцца ад чаго-н. небяспечнага, пагражальнага.
В. ад смерці.
|| незак. вырато́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
вы́ратаваць, -тую, -туеш, -туе; -туй; -таваны; зак., каго-што.
1. Пазбавіць ад чаго-н. (страшнага, небяспечнага і пад.).
В. тапельца.
2. Захаваць у цэласці, зберагчы.
В. рукапіс ад знішчэння.
|| незак. вырато́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. выратава́нне, -я, н.
вы́раўнавацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нуецца; зак.
Стаць роўным.
Шарэнга выраўнавалася.
Характар выраўнаваўся.
|| незак. выраўно́ўвацца, -аецца.
вы́раўнаваць, -ную, -нуеш, -нуе; -нуй; -наваны; зак., што.
Зрабіць роўным.
В. пляцоўку.
|| незак. выраўно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
вы́раўняцца, -яюся, -яешся, -яецца; зак.
1. Тое, што і выраўнавацца.
2. Разагнуцца, выпрастацца.
Жанчына, убачыўшы нас, выраўнялася, прывіталася.
3. Размясціцца па прамой лініі, параўняцца.
Калона выраўнялася.
В. ў рабоце з кім-н. (перан.).
4. Стаць лепшым (у фізічных або духоўных адносінах).
Хлапец выраўняўся і пастрайнеў.
|| незак. выро́ўнівацца, -аюся, -аешся, -аецца.
вы́раўняць, -яю, -яеш, -яе; -яны; зак., што.
1. Тое, што і выраўнаваць.
2. Разагнуць, выпрастаць.
В. плечы.
3. Зрабіць прамым.
В. шарэнгу.
В. рэчышча.
|| незак. выро́ўніваць, -аю, -аеш, -ае.
вы́рачыся, -ракуся, -рачашся, -рачацца; -рачамся, -рачацеся, -ракуцца; вы́ракся, -клася; зак., каго-чаго.
Адмовіцца, не прызнаць сваім.
В. родных.
В. свайго сына.
|| незак. вырака́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. вырачэ́нне, -я, н.
выраша́льны, -ая, -ае.
1. Такі, які можна вырашыць (у 2 і 3 знач.).
Вырашальная праблема.
2. Рашаючы, галоўны, найбольш важны.
В. перыяд у жыцці народа.
|| наз. выраша́льнасць, -і, ж.
вы́рашыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -шыцца; зак.
Атрымаць вырашэнне, стаць вырашаным.
Справа вырашылася добра.
|| незак. выраша́цца, -а́ецца.
вы́рашыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.
1. з інф. або з дадан. Абдумаўшы, прыйсці да якога-н. вываду, заключэння.
Ён вырашыў застацца тут.
2. што. Рашыць, знайсці адказ на што-н.
В. пытанне, праблему.
3. што і з інф. Прыняць рашэнне.
Вырашылі стварыць камісію.
4. што. Рассудзіць.
В. спрэчку.
◊
Вырашыць чый-н. лёс — прадвызначыць чыю-н. будучыню, зыход чаго-н.
|| незак. выраша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. вырашэ́нне, -я, н. (да 2 і 4 знач.).