накляпа́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., на каго (што) (разм.).
Нагаварыць на каго-н., узвесці паклёп.
Дарэмна накляпалі на чалавека.
накля́ўзнічаць гл. кляўзнічаць.
нако́лванне гл. накалоць.
нако́лвацца гл. накалоцца.
нако́лка, -і, ДМ -лцы, ж.
1. гл. накалоць.
2. мн. -і, -лак. Аздоба з матэрыі або карункаў, якую наколваюць на жаночую прычоску.
3. мн. -і, -лак. Тое, што і татуіроўка (разм.).
Н. на грудзях.
нако́лькі, прысл.
1. У якой ступені, меры.
Буду працаваць, н. хопіць здароўя.
2. Ужыв. як злучальнае слова:
а) у даданых дапаўняльных сказах.
Усё залежыць ад таго, н. пісьменнік можа выкарыстаць свой творчы патэнцыял.
б) у даданых дзейнікавых сказах.
Дзіўна, н. дажджлівае надвор’е адпавядала яго настрою.
нако́нт, прыназ. з Р.
Адносна чаго-н.
Гаворка вялася н. работы.
нако́пваць гл. накапа́ць.
нако́сны, -ая, -ае.
Які ўтвараецца на касцях.
Накосная пухліна.