Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

выра́знік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто (або тое, што) выражае якую-н. ідэю, думку, пачуццё.

В. ідэй рабочага класа.

|| ж. выра́зніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

выра́зны, -ая, -ае.

1. Такі, у якім кожная дэталь, момант яскрава вылучаюцца.

Выразныя абрысы гор.

В. почырк.

Выразнае вымаўленне.

2. Яскравы, пераканаўчы.

Выразная перавага.

3. Дакладна і ясна сфармуляваны.

В. адказ.

|| наз. выра́знасць, -і, ж.

выразны́, -а́я, -о́е.

Выраблены выразаннем, разны.

Вокны з выразнымі ліштвамі.

вы́рай, -ю, мн. -і, -яў, м.

1. Цёплы край, куды вылятаюць на зіму пералётныя птушкі.

Час адлёту птушак у в.

2. Чарада пералётных птушак.

Жураўліны в.

вырака́цца гл. вырачыся.

вы́раніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., што.

Даць магчымасць скаціцца, упасці (пра слязу).

Колькі слёз выраніла.

вы́расці, -сту, -сцеш, -сце; -сцем, -сцеце, -стуць; вы́рас, -сла; зак.

1. гл. расці.

2. з чаго. Стаць большым ростам настолькі, што адзенне стала малое.

В. з касцюма.

3. перан. Удасканальваючыся, дасягнуць больш высокай ступені.

Кампазітар вырас за апошнія гады.

4. Паказацца нечакана, паўстаць перад вачамі.

На парозе вырас сувязны.

Як з-пад зямлі вырас (нечакана паявіўся). Перад падарожнікамі вырас горад.

|| незак. выраста́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

вы́расціць, -рашчу, -расціш, -расціць; -рашчаны; зак., каго-што.

Даць вырасці, даглядаючы, выхоўваючы.

В. сад.

В. дзяцей.

|| незак. выро́шчваць, -аю, -аеш, -ае.

выратава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто ратуе каго-, што-н.; збавіцель.

|| ж. выратава́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

выратава́льны, -ая, -ае.

Які служыць для выратавання, садзейнічае яму.

В. круг.

Выратавальныя прыёмы.

|| наз. выратава́льнасць, -і, ж.