Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

выпро́ствацца гл. выпрастацца.

выпро́стваць гл. выпрастаць.

выпро́шваць гл. выпрасіць.

вы́пукласць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. гл. выпуклы.

2. Выпуклае месца, пукатасць.

В. на сцяне.

вы́пуклы, -ая, -ае.

1. Які мае сферычную вонкавую паверхню; проціл. увагнуты.

Выпуклае шкло.

2. Які выдаецца наперад, выступае над паверхняй; рэльефны.

В. лоб.

Выпуклыя літары.

|| наз. вы́пукласць, -і, ж.

вы́пуск, -у, мн. -і, -аў, м.

1. гл. выпусціць.

2. Група навучэнцаў, якія заканчваюць навучальную ўстанову адначасова.

Мінулагодні в.

3. Частка твора, выдадзеная асобна.

Раман у двух выпусках.

выпускні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Той, хто заканчвае навучальную ўстанову, навучэнец апошняга класа, курса.

|| ж. выпускні́ца, -ы, мн. -ы, -ніц.

выпускны́ гл. выпусціць.

вы́пусташыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак. (разм.).

1. што. Зрабіць пустым; апаражніць.

В. торбу сухароў.

2. перан., каго-што. Пазбавіць маральнай, творчай сілы.

В. душу.

Бязмэтнае жыццё выпусташыла гэтага чалавека.

3. перан., што. Пазбавіць жывога зместу, галоўнага, істотнага (у вучэнні, тэорыі і пад.).

В. ідэю.

|| незак. выпусто́шваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́пусціць, -пушчу, -пусціш, -пусціць; -пушчаны; зак.

1. каго-што. Даць выйсці.

В. дзіця пагуляць.

В. птушку на волю.

В. цяпло з хаты.

В. снарад (выстраліць).

2. каго-што. Выпадкова не ўтрымаць, упусціць.

В. талерку з рук.

3. каго-што. Давесці да канца чыё-н. навучанне ў навучальнай установе і пад. з наданнем пэўнай кваліфікацыі.

В. студэнта.

В. адзінаццаты клас.

4. што. Вырабіўшы, падрыхтаваўшы, пусціць у абарачэнне для якога-н. скарыстання.

В. прадукцыю.

В. раман.

5. што. Высунуць, выставіць.

В. кіпцюры.

6. што. Павялічыць у даўжыню, шырыню.

В. рукавы.

|| незак. выпуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. выпуска́нне, -я, н. і вы́пуск, -у, м. (да 3 і 4 знач.).

|| прым. выпускны́, -а́я, -о́е (да 1, 3, 5 і 6 знач.).

В. клапан.

Выпускная адтуліна доменнай печы.

В. клас.

Выпускныя экзамены.

В. каўнер.