Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

узбудзі́ць, -уджу́, -у́дзіш, -у́дзіць; -у́джаны; зак.

1. гл. будзіць.

2. каго-што. Прывесці ва ўзбуджальны стан.

У. хворага.

У. нервы.

3. што. Выклікаць, абудзіць у кім-н. якія-н. пачуцці, думкі, стан.

У. рэўнасць.

У. апетыт.

У. цікаўнасць.

4. што. Паставіць, вынесці на абмеркаванне, вырашэнне.

У. крымінальную справу.

У. пытанне.

|| незак. узбуджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. узбуджэ́нне, -я, н.

узбу́длівы, -ая, -ае (спец.).

Здольны рэагаваць на раздражненне.

Узбудлівыя тканкі.

|| наз. узбу́длівасць, -і, ж.

узбуйні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць; узбу́йнены; зак., што.

Аб’ядноўваючы, зрабіць больш буйны́м (у 1 і 2 знач.).

У. птушкаферму.

|| незак. узбуйня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. узбуйне́нне, -я, н.

узбунтава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; зак.

1. Падняць бунт, паўстанне.

2. Прыйсці ў стан непакою, трывогі, узбударажыцца, усхвалявацца.

Ён узбунтаваўся, прачытаўшы такое.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыцца хвалямі, прыйсці ў рух.

Рака ўзбунтавалася.

|| незак. узбунто́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 знач.).

узбяга́ць гл. узбегчы.

узбярэ́жжа, -а, мн. -ы, -аў, н.

Паласа зямлі ўздоўж марскога берага.

|| прым. узбярэ́жны, -ая, -ае.

узвадны́ гл. узвод².

узва́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак.

1. каго-што. Вызначыць вагу каго-, чаго-н.

У. рыбу.

2. перан., што. Папярэдне абдумаць, ацаніць.

У. усе магчымасці.

|| незак. узва́жваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. узва́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца (да 1 знач.); незак. узва́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

узвалачы́, -лаку́, -лачэ́ш, -лачэ́; -лачо́м, -лачаце́, -лаку́ць; -ло́к, -лакла́, -ло́; -ло́чаны; зак. (разм.).

1. каго-што. Падняць наверх што-н. цяжкае, грувасткае.

У. мех на воз.

2. каго (што). З цяжкасцю паставіць на ногі.

У. каня на ногі.

|| незак. узвалака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і узвала́кваць, -аю, -аеш, -ае.

узвалачы́ся, -лаку́ся, -лачэ́шся, -лачэ́цца; -лачо́мся, -лачаце́ся, -лаку́цца; -ло́кся, -лакла́ся, -ло́ся; зак. (разм.).

1. З цяжкасцю ўзысці куды-н.

У. на пагорак.

2. З цяжкасцю падняцца, устаць.

У. на ногі.

|| незак. узвалака́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і узвала́квацца, -аюся, -аешся, -аецца.