Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

налыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак.

1. каго-што. Злучыць, звязаць пры дапамозе вяроўкі, рэменя і пад.

Н. валоў.

2. што і чаго. Тое, што і нанізаць (разм.).

Н. нізку баравікоў.

3. каго. Налавіць (пры дапамозе пятлі).

Н. арканам дзікіх коней.

|| незак. налы́гваць, -аю, -аеш, -ае.

налыга́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Рэмень, шнур, на якім водзяць жывёлу, паляўнічых сабак.

налюбава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся; зак.

Уволю палюбавацца.

Не магу н. азёрным краявідам.

наляга́ць гл. налегчы.

наля́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак. (разм.).

1. што. Зрабіць што-н. наспех, няўмела, абы-як.

Н. карціну.

2. чаго, чым і без дап. Напэцкаць, нарабіць плям на чым-н.

Н. на абрус.

наляпі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ле́піцца; зак.

Прыляпіцца ў нейкай колькасці.

Наляпілася снегу на боты.

наляпі́ць, -ляплю́, -ле́піш, -ле́піць; -ле́плены; зак.

1. гл. ляпіць.

2. чаго. Лепячы, нарабіць, прыгатаваць.

Н. гаршкоў.

налята́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак.

1. гл. наляцець.

2. заг. налята́й(це). Ужыв. як запрашэнне хутчэй што-н. браць, купляць (разм.).

Налятайце, дзеці, на пачастункі!

налята́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

Лётаючы, пакрыць якую-н. адлегласць, прабыць нейкі час у паветры.

Н. тысячу кіламетраў.

Н. тры тысячы гадзін.

наляце́ць, -лячу́, -ляці́ш, -ляці́ць; -ляці́м, -леціце́, -ляця́ць; -ляці́; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыляцець у вялікай колькасці.

Наляцелі пчолы на мёд.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падаючы, асесці ў якой-н. колькасці.

Наляцела (безас.) тапалінага пуху ў хату.

3. на каго-што. На хаду, з разбегу наткнуцца, наскочыць (разм.).

Н. на слуп.

4. на каго-што. Напасці на каго-н. з лёту.

Ястраб наляцеў на куранят.

5. на каго-што і без дап. Зрабіць напад, атакаваць.

Карнікі наляцелі на вёску.

6. перан., на каго. Накінуцца на каго-н. з лаянкай, пагрозамі (разм.).

Свякроў наляцела з пагрозамі.

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знянацку пачацца (пра вецер, дождж і пад.).

Наляцела навальніца з градам.

|| незак. налята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. налёт, -у, М -лёце, мн. -ы, -аў, м. (да 1, 3—5 знач.).