Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

давалачы́, -лаку́, -лачэ́ш, -лачэ́; -лачо́м, -лачаце́, -лаку́ць; -ло́к, -лакла́, -ло́; -лачы́; -ло́чаны; зак., што (разм.).

3 цяжкасцю данесці, дацягнуць да якога-н. месца.

Ледзь давалок мех бульбы.

Хлопцы не змаглі д. лодку да возера.

|| незак. давалака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

давалачы́ся, -лаку́ся, -лачэ́шся, -лачэ́цца; -лачо́мся, -лачаце́ся, -лаку́цца; -ло́кся, -лакла́ся, -ло́ся; -лачы́ся; зак. (разм.).

3 цяжкасцю дайсці, дабрацца да якога-н. месца.

Ледзь давалокся да хаты.

|| незак. давалака́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

дава́льны,

У выразе: давальны склон — склон, які адказвае на пытанні: каму? чаму?

давары́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ва́рыцца; зак.

Зварыцца канчаткова; стаць гатовым для ўжывання.

Мяса даварылася.

дава́цца гл. дацца.

дава́ць, даю́, дае́ш, дае́; даём, даяце́, даю́ць; незак.

1. гл. даць.

2. у знач. часц. дава́й(це). У спалучэнні з інф. незак. ці 1 ас. мн. буд. азначае прапанову, запрашэнне зрабіць што-н. разам, сумесна (разм.).

Давай бегаць.

Давайце паснедаем.

3. у знач. часц. дава́й. У спалучэнні з інф. незак. служыць для выражэння энергічнага пачатку дзеяння.

Раззлаваўся дзед, адперазаў папружку і давай гнаць падшыванцаў з саду.

Прыбег і д. крычаць.

даваява́цца, -ваю́юся, -ваю́ешся, -ваю́ецца; -ваю́йся; зак. (разм.).

Ваюючы, пацярпець няўдачу, атрымаць непрыемнасці.

Канец вайне.

Хопіць, даваяваліся.

Д. да кантузіі.

даве́дацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. што, чаго, пра каго-што, аб кім-чым. Сабраць, атрымаць звесткі аб кім-, чым-н.

Многа чаго ён даведаўся з кніг. 3 розных крыніц можна д. пра дзейнасць Францыска Скарыны.

2. аб кім-чым, пра каго-што. Атрымаць даведку, запытацца аб чым-н.

Д. аб стане хворага.

3. каго. Наведаць каго-н., прыйсці да каго-н. (разм.).

Д. бацькі.

|| незак. даве́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

даве́дачны, -ая, -ае.

Які дае даведкі або змяшчае розныя даведкі.

Даведачнае бюро.

Даведачная кніга.

даве́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Звесткі аб чым-н., атрыманыя кім-н. пасля пошукаў, запытання.

Звярнуцца па даведку.

Атрымаць даведку.

2. Дакумент з такімі звесткамі.

Д. з месца працы.