Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́мушаны, -ая, -ае.

1. гл. вымусіць.

2. Ненатуральны, не свабодны.

Вымушана (прысл.) усміхнуцца.

|| наз. вы́мушанасць, -і, ж.

вы́муштраваць гл. муштраваць.

вы́мысел, -слу, мн. -слы, -слаў, м.

1. Тое, што створана фантазіяй, уяўленнем.

Казачны в.

2. Выдумка, хлусня.

Не верыць вымыслам.

вы́мыцца гл. мыць.

вы́мыць гл. мыць.

вы́мя, -мя, -мю, -мя, -мем, -мі; мн. вы́мі, -мяў, -мям, вы́мі, -мямі, -мях; н.

Орган з малочнымі залозамі і саскамі ў самак млекакормячых.

Каровіна в.

вымяра́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Прылада, прызначаная для вымярэння.

2. Тое, што і вымернік.

вымяра́льны гл. вымераць.

вымяра́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; незак.

Вызначацца якой-н. мерай.

Запасы цукру вымяраюцца сотнямі тон.

вымяра́ць гл. вымераць.