Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дашко́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Дзіця дашкольнага ўзросту.

Рэгістрацыя дашкольнікаў.

|| ж. дашко́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

дашко́льны, -ая, -ае.

Які адносіцца да ўзросту, што папярэднічае паступленню дзіцяці ў школу.

Дашкольнае выхаванне.

Дашкольныя ўстановы.

дашука́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

1. каго-чаго. Настойліва шукаючы, знайсці.

Не магу д. ключоў.

2. чаго. Даведацца, высветліць.

Д. праўды.

|| незак. дашу́квацца, -аюся, -аешся, -аецца.

дашча́нік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

1. Будыніна з дошак.

Улетку і ў дашчаніку добра.

2. Вялікая лодка з плоскім дном.

Д. ваду прапускае.

дашча́ны, -ая, -ае.

Зроблены з дошак.

Дашчаная перагародка.

дашчэ́нту, прысл.

Канчаткова, поўнасцю.

Хата згарэла д.

Землетрасенне разбурыла горад д.

даяда́ць гл. даесці.

даязджа́ць гл. даехаць.

дая́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Работніца, якая доіць і даглядае кароў.

Працаваць даяркай.

|| м. дая́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў.

добра... (а таксама дабра...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. добры, напр.: добраахвотны, добразычлівы.