дача́сны, -ая, -ае.
Які адбыўся раней тэрміну.
Дачаснае выступленне.
Дачасна (прысл.) абарвалася жыццё.
|| наз. дача́снасць, -і, ж.
дачаўлада́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Уласнік, гаспадар дачы².
|| ж. дачаўлада́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым. дачаўлада́льніцкі, -ая, -ае.
дачка́, -і́, ДМ дачцэ́, мн. до́чкі і (з ліч. 2, 3, 4) дачкі́, дачо́к, ж.
1. Асоба жаночага полу ў адносінах да сваіх бацькоў.
2. Жанчына як носьбіт лепшых рыс свайго народа, грамадства, краіны (высок.).
Вера Харужая — слаўная д. беларускага народа.
|| памянш.-ласк. дачу́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (да 1 знач.) і до́чухна, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (да 1 знач.).
|| прым. даччы́н, -а́, -о́ (да 1 знач.).
Даччына сукенка.
да́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, хто жыве, адпачывае летам на дачы².
Летам тут сем’ямі жывуць дачнікі.
|| ж. да́чніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
дачу́цца, -чу́юся, -чу́ешся, -чу́ецца; -чу́ўся, -чу́лася, -чу́ліся; зак., пра каго-што і аб кім-чым (разм.).
Даведацца з чутак, дазнацца.
Пра пажар ён дачуўся ўчора.
Аб узнагародзе старшыня дачуўся толькі сёння.
|| незак. дачува́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (разм.).
даччы́ны, -ая, -ае (спец.).
Які ўтварыўся ў выніку аддзялення ад чаго-н.
Даччыная фірма.
дачыне́нне, -я, н.
Сувязь 3 кім-, чым-н.; адносіны да каго-, чаго-н.
Мець д. да справы.
дачы́ста, прысл.
Падчыстую, нічога не пакідаючы.
З’елі ўсё д.
Абакралі д.
дачыта́ць, -та́ю, -та́еш, -та́е; -та́ны; зак., што.
1. Скончыць чытанне чаго-н.
Д. раман.
2. Прачытаць да якога-н. месца.
Д. кнігу да другога раздзела.
|| незак. дачы́тваць, -аю, -аеш, -ае.