дацэ́нтравы, -ая, -ае (спец.).
Які накіроўваецца ў руху ад перыферыі да цэнтра.
Дацэнтравая сіла.
дацэнту́ра, -ы, ж.
1. Званне, пасада дацэнта.
Атрымаць дацэнтуру.
2. зб. Дацэнты.
Прысутнічала ўся д.
дацягну́цца, -цягну́ся, -ця́гнешся, -ця́гнецца; -цягні́ся; зак., да чаго.
1. Выцягваючыся, дастаць што-н., дакрануцца да чаго-н.
Д. да столі.
2. Узрастаючы, павялічваючыся, дасягнуць якой-н. мяжы.
Чарга дацягнулася да дзвярэй.
3. Марудна праходзячы, дасягнуць якога-н. тэрміну.
Час дацягнуўся да восені.
4. 3 цяжкасцю дайсці да якога-н. месца (разм.).
Стары ледзь дацягнуўся да ложка.
|| незак. даця́гвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
дацягну́ць, -цягну́, -ця́гнеш, -ця́гне; -цягні́; -ця́гнуты; зак.
1. што. Працягнуць (у 1—3 знач.) да якой-н. мяжы.
Д. руку да паліцы.
Д. провад да вёскі.
Д. песню да канца.
2. каго-што да чаго. Цягнучы, даставіць куды-н., да чаго-н.
Д. бервяно да берага.
3. што і без дап. 3 цяжкасцю дасягнуць, даставіць да якога-н. месца (разм.).
Самалёт ледзь дацягнуў да аэрадрома.
4. што да чаго. Зацягнуць выкананне, прамарудзіць з якой-н. справай (разм.).
Д. здачу залікаў да восені.
5. Пражыць у якім-н. стане да пэўнага часу, падзеі (разм.).
Хворы дацягнуў да вясны.
Д. да зарплаты.
|| незак. даця́гваць, -аю, -аеш, -ае.
дацямна́, прысл.
Да таго часу, калі сцямнее.
Дзеці гулялі д.
да́ча¹, -ы, ж.
1. гл. даць.
2. Порцыя корму на адзін прыём.
Д. аўса.
Сутачная д. сена.
да́ча², -ы, мн. -ы, дач, ж.
Тое, што і лецішча.
Жыць на дачы.
|| памянш. да́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. да́чны, -ая, -ае.
Д. ўчастак.
да́ча³, -ы, мн. -ы, дач, ж. (уст.).
Частка лясніцтва, вылучаная ў самастойную гаспадарку.
Лясныя дачы.
дачака́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.
1. каго-чаго. Праіснаваць, прабыць да з’яўлення чаканага.
Д. перамогі.
Д. цягніка.
2. чаго і без дап. Сваімі паводзінамі давесці сябе да чаго-н. непрыемнага.
З гэтымі махінацыямі ён дачакаецца непрыемнасцей.
Ты ў мяне дачакаешся!
дачарна́, прысл.
Да чарнаты, чорнага колеру.
За лета загарэў д.