Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

узбро́енасць, -і, ж.

Аснашчанасць, наяўнасць неабходных сродкаў для вядзення бою.

Тэхнічная ў. сельскай гаспадаркі (перан.: аснашчанасць абсталяваннем).

узбро́ены, -ая, -ае.

Які мае адносіны да барацьбы са зброяй у руках.

У. атрад.

Узброенае паўстанне.

Узброеныя сілы (армія, войскі). У. нейтралітэт (неўмяшанне ў вайну пры поўнай да яе гатоўнасці).

узбро́іцца, -о́юся, -о́ішся, -о́іцца; зак.

1. Запасціся сродкамі для вядзення вайны, бою (зброяй, тэхнікай і пад.).

У. да зубоў.

2. перан., чым. Запасціся сродкамі для якой-н. дзейнасці.

У. новай тэорыяй.

|| незак. узбро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. узбрае́нне, -я, н.

узбро́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак., каго-што.

1. Забяспечыць сродкамі для вядзення вайны, бою (зброяй, тэхнікай і пад.).

У. армію.

У. атрад вінтоўкамі.

2. перан., чым. Забяспечыць сродкамі для якой-н. дзейнасці.

У. гаспадарку навейшай тэхнікай.

Узброеным вокам (пры дапамозе аптычных прылад).

|| незак. узбро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. узбрае́нне, -я, н.

узбудара́жыцца гл. бударажыць.

узбудара́жыць гл. бударажыць.

узбуджа́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той (тое), хто (што) выклікае, узбуджае што-н.

У. грыпу.

узбуджа́льны, -ая, -ае.

1. Які прыводзіць у стан узбуджэння.

Узбуджальныя сродкі.

2. Здольны хутка прыходзіць у стан узбуджэння.

Лёгка ў. чалавек.

|| наз. узбуджа́льнасць, -і, ж.

узбу́джанасць, -і, ж.

Стан узбуджэння.

узбудзі́цца, -уджу́ся, -у́дзішся, -у́дзіцца; зак.

1. Прачнуцца, абудзіцца.

Дзіця ўзбудзілася ад шуму.

2. Прыйсці ў стан нервовага пад’ёму.

Нервы ўзбудзіліся.

|| незак. узбуджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 2 знач.) і узбу́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 знач.).

|| наз. узбуджэ́нне, -я, н. (да 2 знач.).