Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

акрэдыты́ў, -ты́ва, мн.ы́вы, -ты́ваў, м. (спец.).

Грашовы дакумент, у якім змяшчаецца распараджэнне адной крэдытнай установы другой аб выплаце каму-н. пэўнай сумы грошай.

|| прым. акрэдыты́ўны, -ая, -ае.

акрэ́слены, -ая, -ае.

Які трывала ўсталяваўся; ясны, выразны.

А. план дзеянняў.

|| наз. акрэ́сленасць, -і, ж.

акрэ́сліцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ліцца; зак.

1. Стаць бачным, выдзеліцца.

У тумане акрэсліўся будынак.

2. Набыць ясны, выразны характар.

Выразна акрэсліліся погляды пісьменніка.

|| незак. акрэ́слівацца, -аецца.

акрэ́сліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.

1. Дакладна вызначыць межы чаго-н.

А. кола абавязкаў.

2. Даць азначэнне чаму-н.

Выразна а. прадмет.

|| незак. акрэ́сліваць, -аю, -аеш, -ае.