Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

акасцяне́лы, -ая, -ае.

1. Які ператварыўся ў косць, зацвярдзелы.

А. храсток.

2. перан. Які страціў гнуткасць, здольнасць развівацца; застылы.

А. погляд.

|| наз. акасцяне́ласць, -і, ж.

акасцяне́ць гл. касцянець.

ака́фіст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Від хвалебнага царкоўнага песнапення, жанр праваслаўнай літургічнай паэзіі.

А.

Святому Мікалаю Цудатворцу.

|| прым. ака́фістны, -ая, -ае.

акаці́цца гл. каціцца².

ака́цыя, -і, ж.

Высокае дрэва або куст з калючкамі і гронкамі пахучых белых або жоўтых кветак.

Белая а.

|| прым. ака́цыевы, -ая, -ае.

а́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Вымаўляць у ненаціскных складах замест гукаў [о], [э] гук [а] пасля цвёрдых зычных.

|| наз. а́канне, -я, н.

акачане́лы, -ая, -ае.

Які моцна замёрз, застыў ад холаду; адубелы.

Акачанелыя рукі.

|| наз. акачане́ласць, -і, ж.

акачане́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Замерзнуць на холадзе; акалець, адубець.

На марозе рукі акачанелі.

акая́нны, -ая, -ае.

1. Пракляты, адхілены царквою, грахаводны, паганы.

2. Жорсткі, бесчалавечны, непрыемны.

А. чалавек.

Акаянная душа.

3. Ужыв. як лаянкавае, асуджальнае слова (разм.).

Адыдзіся ад мяне, акаянны!

аквала́нг, -а, мн. -і, -аў, м.

Апарат для дыхання чалавека пад вадою.

|| прым. аквала́нгавы, -ая, -ае.