Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вымяра́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Прылада, прызначаная для вымярэння.

2. Тое, што і вымернік.

вымяра́льны гл. вымераць.

вымяра́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; незак.

Вызначацца якой-н. мерай.

Запасы цукру вымяраюцца сотнямі тон.

вымяра́ць гл. вымераць.

вымярза́ць гл. вымерзнуць.

вымярко́ўваць гл. вымеркаваць.

вымярэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. вымераць.

2. Працяжнасць вымяральнай велічыні ў якім-н. напрамку.

Геаметрычная фігура ў трох вымярэннях.

вымята́ць гл. вымесці.

вы́найсці, -найду, -найдзеш, -найдзе; -найшаў, -шла; -найдзі; -найдзены; зак., што.

Працуючы творча, стварыць што-н. новае, невядомае раней.

В. новую машыну.

В. прыстасаванне да механізма.

|| незак. вынахо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. вынахо́дства, -а, н.

вы́нас гл. вынесці.