Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́мешаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Добра перамяшаць.

|| незак. выме́шваць, -аю, -аеш, -ае.

выміра́нне гл. вымерці.

выміра́ць гл. вымерці.

вымо́ва, -ы, мн. -ы, -мо́ў, ж.

Дысцыплінарнае спагнанне, якое даецца за якую-н. правіннасць.

Аб’явіць вымову.

Суровая в.

вымо́іна, -ы, мн. -ы, -мо́ін, ж.

Паглыбленне ў грунце, размытае бягучай вадой.

вымо́льваць гл. вымаліць.

вымо́твацца гл. выматацца.

вымо́тваць гл. выматаць.

вымо́чвацца гл. вымачыцца.

вымо́чваць гл. вымачыць.