Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

растранжы́рыць гл. транжырыць.

растрапа́ны, -ая, -ае.

Які растрапаўся; раскалмачаны.

Растрапаныя валасы.

|| наз. растрапа́насць, -і, ж.

растрапа́цца, -траплю́ся, -трэ́плешся, -трэ́плецца; -трапі́ся; зак.

Раскідаццаў беспарадку; раскалмаціцца.

|| незак. растрэ́пвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

растрапа́ць, -траплю́, -трэ́плеш, -трэ́пле; -трапі́; -трапа́ны; зак., што.

1. гл. трапаць.

2. Раскалмаціць, раскідаць у беспарадку.

Вецер растрапаў валасы.

|| незак. растрэ́пваць, -аю, -аеш, -ае.

растра́та, -ы, ДМа́це, мн. -ы, -ра́т, ж.

1. гл. растраціць.

2. Незаконна растрачаная сума, маёмасць.

Пакрыць растрату.

растра́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які зрабіў растрату (у 2 знач.).

|| ж. растра́тчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

растра́ціцца, -ра́чуся, -ра́цішся, -ра́ціцца; зак.

1. Растраціць грошы, сродкі і пад.

Р. на вяселле.

2. Незаконна расходаваць чужыя грошы, маёмасць і інш.; зрабіць растрату (у 2 знач.).

|| незак. растра́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

растра́ціць, -а́чу, -а́ціш, -а́ціць; -а́чаны; зак., што.

1. Расходаваць, патраціць.

Р. стыпендыю.

2. перан. Патраціць на што-н. дробнае, пустое, непрыстойнае (сілы, пачуцці і пад.).

Р. здароўе.

Р. энергію.

3. Незаконна расходаваць (грошы, маёмасць і інш.)

Р. казённыя грошы.

|| незак. растра́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. растра́чванне, -я, н. і растра́та, -ы, ж. (да 3 знач.).

растру́б, -а, мн. -ы, -аў, м.

Конусападобнае расшырэнне (трубы, адзення, абутку).

Боты з раструбамі.

|| прым. растру́бны, -ая, -ае (спец.).

раструбі́ць гл. трубіць.