раз...¹ (раза..., рас...), дзеяслоўная прыстаўка.
Абазначае:
1) дзяленне на часткі, размеркаванне па частках, па месцах, па паверхні і пад., напр.: разрэзаць, разарваць, раскідаць, размазаць;
2) узмацненне, напружанне ў праяўленні дзеяння, напр.: раскарміць, расхваліць;
3) у спалучэнні з -цца: пачатак працяглага, інтэнсіўнага дзеяння, напр.: разбурчацца, растанцавацца, разбалецца;
4) у спалучэнні з -цца: напрамак руху многіх у розныя бакі, напр.: раз’ехацца, разляцецца, рассыпацца;
5) спыненне дзеяння, стану, напр.: размарозіцца, разлюбіць;
6) адваротнае дзеянне, напр.: размініраваць, раскруціць.
раз...² (рас...), прыстаўка прыметнікаў (разм.).
Абазначае:
1) вышэйшую ступень якой-н. якасці, напр.: развясёлы, разудалы, распракляты;
2) наяўнасць чаго-н., што распасціраецца ў розных кірунках, напр.: развілісты, разгалісты, раскідзісты.
рас..., прыстаўка.
Тое, што і раз...; пішацца замест «раз...» перад глухімі зычнымі, напр.: раскусіць, расхапаць.
ра́са¹, -ы, мн. -ы, рас, ж.
Група людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, аб’яднаная агульнасцю спадчынных фізічных адзнак (колерам скуры, вачэй, валасоў, формай чэрапа), абумоўленых супольнасцю паходжання і першапачатковага рассялення.
Белая р.
Жоўтая р.
Мангалоідная р.
Негроідная р.
|| прым. ра́савы, -ая, -ае.
ра́са², -ы, мн. -ы, рас, ж.
У праваслаўнага духавенства: верхняе доўгае адзенне з шырокімі рукавамі.
раса́, -ы́, мн. ро́сы, рос, ж.
Атмасферная вільгаць, якая пры паніжэнні тэмпературы асядае дробнымі вадзянымі кроплямі на паверхні раслін і розных наземных прадметаў у цёплую пару года.
Ранішняя р.
○
Мучністая раса — хвароба раслін, пры якой на раслінах утвараецца налёт, падобны на муку.
|| прым. рася́ны, -ая, -ае, расяны́, -а́я, -о́е і ро́сны, -ая, -ае.
раса́да, -ы, ДМ -дзе, ж., зб.
Маладыя расліны, вырашчаныя ў асобых умовах і прызначаныя для перасадкі ў адкрыты грунт.
Капусная р.
|| прым. раса́дны, -ая, -ае.
раса́днік, -а, мн. -і, -аў, м.
Спецыяльнае месца для вырошчвання маладых раслін, расады.
расама́ха, -і, ДМ -ма́се, ж.
Драпежны звер, разнавіднасць куніцы з каштоўным футрам бурай афарбоўкі.
|| прым. расама́хавы, -ая, -ае.
расаха́ты, -ая, -ае.
1. 3 раздвоеным ствалом; вілаваты.
Стары р. дуб.
2. Рагаты, з галіністымі рагамі.
Р. лось.