Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

раё́к, райка́, мн. райкі́, райко́ў м.

1. Скрынка з павелічальным шклом для разглядвання малюнкаў, а таксама паказ такіх малюнкаў на кірмашах 18—19 стст., які суправаджаўся жартоўнымі тлумачэннямі; батлейка.

2. Лялечны тэатр (уст.).

3. Тэатральная галёрка (разм., уст.).

|| прым. рае́шны, -ая, -ае (да 1 знач.).

раё́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Частка тэрыторыі, мясцовасць, што вылучаецца паводле якіх-н. асаблівасцей, прыкмет.

Прамысловы р.

Паўночныя раёны краіны.

Р. засухі.

2. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе вобласці, краю, рэспублікі або ўнутры вялікага горада.

Лагойскі р.

Першамайскі р. горада Мінска.

3. Адміністрацыйны цэнтр, а таксама галоўныя ўстановы такой адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі (разм.).

Быў я ў раёне на нарадзе.

4. Месца, якое прылягае да чаго-н., размешчана вакол чаго-н.

Жыць у раёне вакзала.

5. Пра сельскую мясцовасць (разм.).

Бацькі жывуць на раёне.

|| прым. раённы, -ая, -ае (да 2, 3 і 5 знач.).

Р. цэнтр.

Раённае начальства.

раё́ўня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Абцягнутая тканінай лубянка, у якую збіраюць пчаліны рой для перасадкі ў новы вулей.