Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ра́жанка, -і, ДМ -нцы, ж.

Кісламалочны напітак, прыгатаваны з топленага малака, заквашанага смятанай.

ра́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Драўляная пасудзіна ў выглядзе цэбрыка з ручкай, прызначаная для розных гаспадарчых патрэб.

|| памянш.-ласк. ра́жачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ра́жачны, -ая, -ае.

ражо́к¹, -жка́, мн. -жкі́; -жко́ў, м.

1. мн. ро́жкі, -жак; гл. рог¹.

2. Тое, што і рог¹ (у 2 знач.).

3. Назва розных вырабаў, прадметаў у выглядзе рога¹, трубкі з расшыраным канцом.

4. толькі мн. Харчовы прадукт у выглядзе коратка нарэзанай макароны.

Наварыць ражкоў.

5. Лапатачка для надзявання абутку.

|| прым. ражко́вы, -ая, -ае.

Ражковае дрэва.

ражо́к² гл. рог².

ражо́н, -жна́, мн. -жны́, -жно́ў, м. (уст.).

Востры кій.

Лезці на ражон (разм., неадабр.) — брацца за што-н. заведама рызыкоўнае.

ражо́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Музыкант, які іграе на розе¹ (у 2 знач.), на ражку.

Ансамбль ражочнікаў.