Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рак¹, -а, мн. -і, -аў, м.

Пакрытая панцырам прэснаводная або марская жывёліна з клюшнямі і брушкам.

Рачны р.

Калі рак свісне — невядома калі або ніколі.

Паказаць, дзе ракі зімуюць каму — правучыць, пакараць каго-н.

|| памянш. рачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| прым. ра́кавы, -ая, -ае і рачы́ны, -ая, -ае.

Ракавая шыйка (брушка рачнога рака). Рачыныя вочы.

рак², -у, м.

1. Злаякасная пухліна ў арганізме чалавека або жывёлы.

Р. страўніка.

2. Хвароба раслін.

Р. бульбы.

|| прым. ра́кавы, -ая, -ае.

Ракавая пухліна.

рака́, -і́, ДМ рацэ́, мн. рэ́кі і (з ліч. 2, 3, 4) ракі́, рэк, ж.

1. Прыродны вадаём, які пастаянна цячэ па пракладзеным вадой рэчышчы ад вытоку ўніз да вусця.

Пайсці на раку.

Рыбка ў рацэ, ды не ў руцэ (прымаўка).

2. перан. Няспынны паток чаго-н., вялікая колькасць.

Па плошчы плыла людская р.

Рэкі крыві.

|| памянш.-ласк. рэ́чачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| нар.-паэт. рэ́чанька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

|| прым. рачны́, -а́я, -о́е.

ра́кавіна, -ы, мн. -ы, -він, ж.

1. Цвёрдае ахоўнае покрыва некаторых беспазваночных жывёл у выглядзе вітай, авальнай або створкавай каробкі.

Р. малюска.

2. Назва розных прадметаў, якія сваім знешнім выглядам нагадваюць ракавіну (у 1 знач.).

Вушная р.

Мыцца над ракавінай.

3. Пустата ў метале, бетоне, гіпсе і пад., утвораная пры пераходзе рэчыва з вадкага стану ў цвёрды (спец.).

Усадачная р.

|| памянш.-ласк. ра́кавінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. ра́кавінны, -ая, -ае.

рака́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ка́д, ж. (спец.).

Дарога ў прыфрантавой паласе, якая праходзіць паралельна лініі фронту.

|| прым. рака́дны, -ая, -ае.

Ракадная дарога.

ракако́, нескл., н.

Архітэктурны і дэкаратыўны стыль 18 ст., які вызначаецца незвычайнай складанасцю форм і дзівосным арнаментам.

Архітэктура р.

Мэбля р.

ра́кам, прысл. (разм.).

Стаўшы на карачкі.

Дзеці р. поўзалі па падлозе.

ракападо́бныя, -ых.

Клас членістаногіх з падзеленым на сегменты і пакрытым панцырам целам і вялікай колькасцю членістых канечнасцей.

раката́ць, -качу́, -ко́чаш, -ко́ча; -качы́; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Утвараць раскацістыя гукі.

Ракоча і пеніцца мора.

Трактар ракоча.

2. Гаварыць, спяваць нізкім раскацістым голасам.

За дзвярыма ракатаў начальніцкі бас.

|| наз. раката́нне, -я, н.

раке́та, -ы, ДМе́це, мн. -ы, -ке́т, ж.

1. Лятальны апарат з рэактыўным рухавіком.

Касмічная р.

2. Баявы снарад, які прыводзіцца ў дзеянне рэактыўнай сілай.

3. Напоўнены піратэхнічнай сумессю снарад, які пасля выстралу ярка свеціцца ў паветры і выкарыстоўваецца для феерверкаў і светлавых сігналаў.

Сігнальная р.

4. Быстраходнае рачное пасажырскае судна на падводных крылах.

Плысці на ракеце.

|| прым. раке́тны, -ая, -ае.

Дзень ракетных войск і артылерыі.