Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разна... (гл. розна...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «розна...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: разназначны, разнаколерны.

раўна... (гл. роўна...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «роўна...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: раўнабокі, раўнаважны, раўнадзейны, раўназначны, раўнапраўны, раўнасільны.

ро́ба, -ы, мн. -ы, роб, ж.

Грубае рабочае адзенне (звычайна парусінавае або брызентавае).

Матроская р.

ро́бат, -а, М -баце, мн. -ы, -аў, м.

Аўтамат, які выконвае чалавечую працу (звычайна на канвееры), а таксама чалавекападобны механізм.

Прамысловы р. (аўтаматычны маніпулятар).

робата...

Першая частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да робата, напр.: робатабудаванне, робататэхніка.

робататэ́хніка, -і, ДМ -ніцы, ж.

Вытворчая тэхніка, заснаваная на прымяненні робатаў.

Укараненне робататэхнікі.

|| прым. робататэхні́чны, -ая, -ае.

ро́бер, -а, мн. -ы, -аў, м.

У некаторых складаных картачных гульнях: закончанае кола гульні.

Р. у вісце.

ро́блены, -ая, -ае.

1. Штучна выкліканы, ненатуральны.

Робленая весялосць.

2. Выкананы ручным вязаннем.

Робленыя рукавіцы.

|| наз. ро́бленасць, -і, ж. (да 1 знач.).

рог¹, -а, М ро́зе, мн.і (з ліч. 2, 3, 4) рагі́, рог і раго́ў, м.

1. Выраст з касцявога рэчыва на чэрапе ў некаторых жывёл.

Валовыя рогі.

Абламаць або пазбіваць рогі каму-н. (перан.: уціхамірыць, утаймаваць, прымусіць каго-н. пакарыцца; сагнаць пыху з каго-н.; разм.). Сагнуць (або скруціць) у бараноў р. (перан.: строгасцю, жорсткасцю прымусіць каго-н. пакарыцца, падпарадкавацца; разм.).

2. Музычны або сігнальны інструмент у выглядзе сагнутай трубы з расшыраным канцом.

Паляўнічы р.

3. Полы рог жывёліны, які выкарыстоўваецца для піцця і як ёмішча.

Піць віно з рога.

Р. багацця (пра невычэрпную крыніцу багацця, дабрабыту).

4. Востры загнуты канец чаго-н.

Р. пячных вілак.

|| памянш. ражо́к, -жка́, мн. ро́жкі, -жак, м. (да 1 знач.).

Рожкі ды ножкі засталіся ад каго-н. (нічога не засталося; разм.).

|| прым. рагавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.) і ро́гавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

рог², рага́, мн. рагі́, -о́ў, м.

Месца, дзе сыходзяцца, перасякаюцца два прадметы ці два бакі чаго-н.

На рагу вуліцы.

Р. стала.

Р. хусткі.

|| памянш. ражо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м.