Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рог¹, -а, М ро́зе, мн.і (з ліч. 2, 3, 4) рагі́, рог і раго́ў, м.

1. Выраст з касцявога рэчыва на чэрапе ў некаторых жывёл.

Валовыя рогі.

Абламаць або пазбіваць рогі каму-н. (перан.: уціхамірыць, утаймаваць, прымусіць каго-н. пакарыцца; сагнаць пыху з каго-н.; разм.). Сагнуць (або скруціць) у бараноў р. (перан.: строгасцю, жорсткасцю прымусіць каго-н. пакарыцца, падпарадкавацца; разм.).

2. Музычны або сігнальны інструмент у выглядзе сагнутай трубы з расшыраным канцом.

Паляўнічы р.

3. Полы рог жывёліны, які выкарыстоўваецца для піцця і як ёмішча.

Піць віно з рога.

Р. багацця (пра невычэрпную крыніцу багацця, дабрабыту).

4. Востры загнуты канец чаго-н.

Р. пячных вілак.

|| памянш. ражо́к, -жка́, мн. ро́жкі, -жак, м. (да 1 знач.).

Рожкі ды ножкі засталіся ад каго-н. (нічога не засталося; разм.).

|| прым. рагавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.) і ро́гавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

рог², рага́, мн. рагі́, -о́ў, м.

Месца, дзе сыходзяцца, перасякаюцца два прадметы ці два бакі чаго-н.

На рагу вуліцы.

Р. стала.

Р. хусткі.

|| памянш. ражо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м.

рогападо́бны, -ая, -ае.

Падобны знешне на рог¹ або на рогавае рэчыва.

Рогападобныя сукі́,.

|| наз. рогападо́бнасць, -і, ж.

ро́гат, -у, М -гаце, м.

Гучны, нястрымны смех.

Вясёлы р.

Пакаціцца (або паехаць) ад (з) рогату (гучна і нястрымана зарагатаць; разм.).