Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рок.

1. -а, м. Тое, што і рок-музыка.

2. -а, м. Тое, што і рок-н-рол (разм.).

3. нязм. Які мае адносіны да рок-музыкі.

Танец у стылі р.

Джаз-р.

ро́кат, -у, М -каце, м.

Аднастайны раскацісты гук.

Р. матора.

Р. марскіх хваль.

рок-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да рок-музыкі, напр.: рок-ансамбль, рок-група, рок-спявачка.

рок-му́зыка, -і, ДМ -зыцы, ж.

Эстрадная музыка, якая выконваецца ў хуткіх рытмах, звычайна на электронных інструментах, з удзелам голасу (галасоў).

рок-н-ро́л, -а, м.

Імправізацыйны парны танец, які выконваецца ў хуткім эксцэнтрычным тэмпе.