Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разна... (гл. розна...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «розна...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: разназначны, разнаколерны.

ро́зга, -і, мн. -і, -заг і -згаў, ж.

1. Тонкая гнуткая галінка, дубец як прылада для пакарання.

2. мн. Удары, пакаранне такімі дубцамі.

Усыпаць розаг.

|| прым. ро́згавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

ро́здум, -у, мн. -ы, -аў, м.

Стан сканцэнтраванасці думак, задумлівасці.

Р. над кнігай.

Упасці ў р.

ро́зна, прысл.

Не разам, паасобку.

Харчавацца р.

розна... (а таксама разна...).

Першая састаўная частка складаных слоў у знач. розны, з розным (тым, што названа другой асновай), па-рознаму, напр.: рознаіменны, рознатыповы, рознасастаўны.

рознааблі́чны, -ая, -ае (кніжн.).

Розны па саставе, стракаты (у 2 знач.).

Р. натоўп.

|| наз. рознааблі́чнасць, -і, ж.

рознабако́вы, -ая, -ае.

Які ахоплівае розныя бакі чаго-н., разнастайны.

Рознабаковая дзейнасць.

Рознабаковыя інтарэсы.

|| наз. рознабако́васць, -і, ж.

рознагало́ссе, -я, н. і рознагало́сіца, -ы, ж.

1. Бязладныя галасы, гукі.

Птушынае рознагалоссептушыная рознагалосіца).

2. Адсутнасць згоды ў поглядах, думках.

Р. па асноўных пытаннях.

Рознагалоссірознагалосіца) паміж мужам і жонкай.

3. Супярэчлівасць, няўзгодненасць.

Р. ў паказаннях сведак.

рознагало́сы, -ая, -ае.

1. Нязладжаны, няскладны (пра гукі).

Р. хор.

2. 3 рознымі галасамі.

Рознагалосыя птушкі.

|| наз. рознагало́сасць, -і, ж.

рознакалі́берны, -ая, -ае.

1. Розны па калібры.

Рознакаліберныя гарматы.

2. перан. Розны па стылі, фасоне, памерах і пад.

Рознакаліберныя талеркі.

|| наз. рознакалі́бернасць, -і, ж. (да 2 знач.).