Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ра́на¹, -ы, мн. -ы, ран, ж.

1. Пашкоджанне тканак жывога арганізма, парушэнне яго цэласнасці.

Агнястрэльная р.

2. перан. Душэўны боль, пакуты.

Душэўная р.

|| памянш. ра́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. ра́навы, -ая, -ае.

Ранавая інфекцыя.

ра́на², ране́й, прысл.

1. Раніцай, уранні.

З вечара да рана (наз.).

2. Раннім часам; пра ранні час.

Прыехаць вельмі р.

3. Да ўстаноўленага або патрэбнага часу.

Р. вярнуцца дадому.

Р. легчы спаць.

Рана ці позна, рана-позна — калі-н. (пра тое, што абавязкова павінна здарыцца).

ра́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.

Пачатак дня, раніца.

Добрага ранку! — ранішняе прывітанне пры сустрэчы.

ранг, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Катэгорыя, разрад, клас (у 7 знач.).

Вышэйшы р.

2. Званне, чын.

Дыпламатычныя рангі.

Капітан другога рангу.

|| прым. ра́нгавы, -ая, -ае.

ранго́ўт, -а, Мо́ўце, м. (спец.).

Сукупнасць драўляных або стальных прыстасаванняў на судне, якія служаць для пастаноўкі і расцягвання парусоў, падымання цяжараў, падачы сігналаў.

|| прым. ранго́ўтны, -ая, -ае.

рандо́¹, нескл., н. (спец.).

Вершаваная форма з абавязковым паўтарэннем у страфе адных і тых жа радкоў у пэўным парадку; вершы, напісаныя ў такой форме.

рандо́², нескл., н.

1. Закруглены рукапісны, а таксама друкаваны шрыфт (спец.).

2. Пяро са зрэзаным канцом для пісання такім шрыфтам.

ране́й, прысл.

1. гл. рана².

2. Да пэўнага, указанага моманту.

Прыйсці на дзве гадзіны р.

3. У мінулым, да гэтага, да нядаўняга часу.

Р. тут было балота.

4. Спачатку, найперш.

Р. выслухай, а потым гавары.

ра́нены, -ая, -ае.

1. Які мае рану¹.

Р. салдат.

2. у знач. наз. ра́нены, -ага, м.; ра́неная, -ай, ж. Чалавек, які атрымаў раненне.

Аперыраваць раненага.

ране́т, -у, Ме́це, м.

Сорт каштоўнай паўднёвай яблыні, а таксама яе кісла-салодкія плады.

|| прым. ране́тавы, -ая, -ае.