Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

раша́ючы, -ая, -ае.

Найбольш істотны, галоўны.

Рашаючая перамога.

Рашаючы голас — права галасаваць (на з’ездзе, канферэнцыі і пад.).

рашо́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Загарадка, прыстасаванне з планак, металічных пруткоў, дроту і пад. (якія звычайна пераплятаюцца).

Аконная р.

Паддувальная р.

За рашотку садзіць (у турму).

Крышталічная рашотка — размяшчэнне атамаў і іонаў у крышталі, якое паўтараецца.

|| прым. рашо́тачны, -ая, -ае.

рашо́тны гл. рэшата.

ра́шпіль, -я, мн. -і, -яў, м.

Напільнік з буйна насечанымі зубчыкамі.

|| прым. ра́шпільны, -ая, -ае.

рашу́часць, -і, ж.

1. гл. рашучы.

2. Смеласць, гатоўнасць прыняць і ажыццявіць сваё рашэнне.

Праявіць р.

рашу́чы, -ая, -ае.

1. Цвёрды ва ўчынках, без хістанняў.

Р. чалавек.

2. Які не дапускае пярэчанняў, цвёрды.

Р. адказ.

Рашучыя меры.

3. Найбольш важны, які вызначае далейшы ход, развіццё чаго-н.

Р. момант.

|| наз. рашу́часць, -і, ж.

рашчыні́ць, -ыню́, -ы́ніш, -ы́ніць: -ы́нены; зак., што.

Прыгатаваць (рошчыну), развёўшы муку вадой ці малаком.

Р. цеста.

|| незак. рашчыня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

рашчэ́нне гл. расціць.

рашы́цца, рашу́ся, рэ́шышся, рэ́шыцца; зак.

1. на што і з інф. Знайшоўшы ў сабе сілы, смеласць, адважыцца на што-н.

Р. на далёкую паездку.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Атрымаць тое ці іншае рашэнне.

Ураўненне не рашылася.

3. Страціць што-н. (разм.).

Мы ўсяго рашыліся.

рашы́ць, рашу́, рэ́шыш, рэ́шыць; рэ́шаны; зак.

1. з інф. Абдумаўшы, прыйсці да якога-н. выніку, заключэння.

Рашыў ехаць сягоння.

2. з інф. і дадан. Вынесці рашэнне адносна каго-, чаго-н.

Праўленне калгаса рашыла пачаць будаўніцтва электрастанцыі.

3. што. Расходаваць што-н. нажытае (разм.).

Р. маёнтак.

Рашыць жыцця — забіць.

|| незак. раша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. рашэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).