растра́ціцца, -ра́чуся, -ра́цішся, -ра́ціцца; зак.

1. Растраціць грошы, сродкі і пад.

Р. на вяселле.

2. Незаконна расходаваць чужыя грошы, маёмасць і інш.; зрабіць растрату (у 2 знач.).

|| незак. растра́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)