Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

даспялі́ць, -пялю́, -пе́ліш, -пе́ліць; -пе́лены; зак.

Давесці да спелага стану.

Д. памідоры.

|| незак. даспе́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. даспе́льванне, -я, н.

даста́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак., каго-што.

Прынесці або прывезці да месца прызначэння.

Д. пасылку ў тэрмін.

Д. тавар у магазін.

Д. усё неабходнае.

|| незак. дастаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. даста́ўка, -і, ДМ -а́ўцы, ж.

дастасава́льны, -ая, -ае.

Які можна дастасаваць, прымяніць.

|| наз. дастасава́льнасць, -і, ж.

дастасава́цца, -су́юся, -су́ешся, -су́ецца; -су́йся; зак., да каго-чаго.

Прымяніцца, прыйсці ў адпаведнасць з чым-н.

Д. да навакольнага асяроддзя.

|| незак. дастасо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. дастасава́нне, -я, н.

дастасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., што да чаго.

Прымяніць, прывесці ў адпаведнасць з чым-н.

Д. тэорыю да практыкі.

|| незак. дастасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. дастасава́нне, -я, н.

даста́так, -тку, м.

1. Заможнасць, поўная матэрыяльная забяспечанасць.

Жыць у дастатку.

2. звычайна мн. (даста́ткі, -аў). Матэрыяльныя сродкі, набыткі.

Дастаткаў вам у хату!

дастатко́ва, прысл.

1. У патрэбнай меры, досыць.

Д. вялікі.

2. у знач. вык. Даволі, хопіць.

Сродкаў д.

Д. сказаць адно слова, каб ён паслухаў.

дастатко́вы, -ая, -ае.

1. Якога хапае для чаго-н., які задавальняе пэўныя патрэбы.

Дастатковая колькасць сыравіны.

Дастатковая падрыхтоўка.

2. У патрэбнай ступені абгрунтаваны.

Дастатковыя падставы.

|| наз. дастатко́васць, -і, ж.

даста́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Работнік, які дастаўляе што-н.

Д. тэлеграм.

|| ж. даста́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

даста́цца, -а́нуся, -а́нешся, -а́нецца; -а́нься; зак., каму.

1. Зрабіцца чыёй-н. уласнасцю, перайсці ў чыё-н. распараджэнне.

Хата дасталася яму пасля бацькі.

2. безас. Перанесці цяжкія выпрабаванні; трапіць у непрыемнасць.

Ну і дасталося ж яму сёння!

|| незак. дастава́цца, -таю́ся, -тае́шся, -тае́цца; -таёмся, -таяце́ся; -таю́цца.